• Галоўная
  • Пра праект
  • Пошук
  • Русский язык
  • Беларуская мова
  • English
Электронная бібліятэка
«Гродна - інфармацыя для ўсіх»

Гродна - адзін з прыгажэйшых беларускіх гарадоў, дзе захавалася многа гістарычных помнікаў, ён нібы своеасаблівы падручнік па гісторыі архітэктуры Беларусі.

З'яўленне ў гербе Гродна аленя звязана з адным з асноўных заняткаў гараджан - паляваннем. Крыжакi, калi хадзiлi на Гродзеншчыну, нярэдка казалi: «Iдзём на пушчу».

Мінулае Гародні сягае ў смугу стагоддзяў - у першай трэці ХІІ ст. - раней, чым усходнееўрапейскія сталіцы Масква і Вільня, – згадваецца ў летапісах.

Пры вялікім літоўскім князе Вітаўце, каралях польскіх Стэфане Баторыі, Станіславе Панятоўскім Гродна з'яўляўся рэзідэнцыяй манарха і фактычна быў прыроўнены да сталіц Вільні і Варшавы.

Два гады па загаду Кацярыны ІІ у Гродне жыў пад вартай кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У 1795 г. у Новым замку ён падпісаў акт адрачэння ад трона, спыніўшы 200-гадовае існаванне Рэчы Паспалітай.

Перыяд росквіту Гродна ў другой палове XVIII ст. звязаны з імем Антонія Тызенгаўза, старасты горада. Развівалася ткацтва, вытворчасць пасцельнай бялізны, мэблі, шкла, тытуню, металаў, зброі, вырабаў са скуры.

Стараннямі французскага медыка і біёлага Ж.Э.Жылібера ў другой палове XVIII ст. у Гродне былі створаны акушэрская і ветэрынарная школы, клінічны шпіталь і батанічны сад з 2 тысяч раслін.

‹ ›

Копія © 2026 Электронная бібліятэка

Гродна - інфармацыя для ўсіх