Сімвалы горада над Неманам
Яўген Жабрун
3 даўніх часоў кожны народ абараняў і ахоўваў Радзіму - зямлю, на якой жыве, свой лад жыцця, культуру, звычаі і традыцыі. Кожны народ ганарыўся і ганарыцца гістарычным мінулым, услаўляў і ўслаўляе герояў і продкаў.
Яднанню народа дапамагалі і дапамагаюць агульназразумелыя сімвалы. Яшчэ ў эпоху феадалізма лічылася, што кожнаму вольнаму гораду, як і кожнай дзяржаве, трэба было мець свой герб і сцяг. Яны ўвасаблялі ўладу і адлюстроўвалі старажытнасць, чыннасць, тытул і іншыя характэрныя адзнакі.
Герб і сцяг шырока выкарыстоўваюцца ў паўсядзённым грамадзянскім жыцці, афіцыйных цырыманіялах, дыпламатычных I іншых зносінах. Людзі заўсёды імкнуцца захаваць галоўныя сімвалы, асабліва, калі яны авеяны славай і яднаюць народ. Лічыцца нормаю з павагаю ставіцца да іх, як важных элементаў патрыятычнага выхавання.
Якімі павінны быць сімвалы горада? Як яны распрацоўваюцца, зацвярджаюцца і рэгіструюцца? Аб гэтым дакладна гаворыцца ў "Памятцы па пытаннях гарадской і тэрытарыяльнай сімволікі для прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, падрыхтаванай у 1996 годзе Камітэтам па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай геральдычнай службай.
Візітнай карткай кожнага горада з'яўляецца герб. 3 гісторыі вядома, што горад атрымліваў яго толькі тады, калі меў самакіраванне, а яно давалася яму Магдэбургскім правам. Так было і з гербам горада над Нёманам. У1540 годзе каралева Бона Сфорца дала Гродна прывілей, згодна якому гарадзенскаму войту і магістру дазвалялася мець сваю гарадскую пячатку падобна пячатцы Любліна. На ёй была выява казла, які абгрызаў вінаград. У 1541 годзе Бона напомніла кіраўніцтву горада пра неабходнасць новай пячаткі.
Вядомы першыя гродзенскія пячаткі, датаваныя 1540-1565 г.г. На іх была выява аленя з залатым крыжам паміж рагамі, які пераскокваў праз агароджу.
Як можна растлумачыць элементы герба Гродна XVI стагоддзя? З'яўленне ў гербе аленя звязана з адным з асноўных заняткаў гареджан -паляваннем. Як вядома, Гродна знаходзіцца недалёка ад вялікіх пушчаў і лясоў. Алень заўсёды быў любімым персанажам легенд і казанняў. Яго называлі цудоўным і дзівосным зверам. Алень у гербе мае сувязь з імем святога Губерта. Існуе версія, што аднойчы ў час палявання перад Губертам з'явіўся алень з крыжам паміж рагамі. Пасля гэтага Губерт змяніў свой лад жыцця. Ён стаў прапаведнікам хрысціянства, абаронцам жывёл, за што быў абвешчаны святым. Невыпадкова, што з X стагоддзя Губерт упамінаецца як апякун паляўнічых. Дарэчы, доўгі час 3 лістапада адзначалася як дзень святога Губерта.
Залаты крыж паміж рагамі аленя — гэта сімвал веры, чысціні, мудрасці, ісціны, урадлівасці. Залаты колер гаворыць аб багацці, справядлівасці і вялікадушнасці. Блакітны шчыт — сімвал прыгажосці, велічы, мяккасці. Агароджа на гербе мае таксама свой сэнс. Яе рабілі паляўнічыя, каб перагарадзіць дарогу зверу. Але алень пераскокваў агароджу і станавіўся недасягальным, вольным. Можа, такім чынам гродзенцы хацелі падкрэсліць свой вольналюбівы характар.
Так тлумачацца асноўныя элементы герба Гродна гісторыкамі В.В.Шеедам, А.П.Госцевым і А.А.Дабрыянам у брашуры “Горадзен” (Гродна, 1966).
Герб Гродна з выявай аленя праіснаваў больш 250 гадоў. Потым з утварэннем Гродзенскай губерні горад страціў свой герб.
У ліпені 1875 года губернскім гербам быў зацверджаны "залаты зубр з чорнымі вачыма і языком" на чырвоным полі шчыта. Ім карысталіся ў горадзе да 1919 года, калі быў вернуты герб з выявай аленя св. Губерта.
А ў 1939 годзе ён зноў знік амаль на паўстагоддзя.
У 1987 годзе ў Гродна быў аб'яўлены конкурс на распрацоўку герба горада. У рашэнні гарвыканкома ад 15 чэрвеня 1988 года чытаем: "Герб г. Гродна мае форму выразнага ранне-геральдычнага шчыта, фон шчыта выкананы ў выглядзе флага Беларускай ССР..., на фоне намаляваны залаты алень, пераскокваючы праз агароджу, шчыт абведзены залатой паласой". Аўтарамі яго былі мастак С.В.Ільін, архітэктар В.А.Фралоў. Такім чынам герб XVI стагоддзя быў падноўлены: не стала залатога крыжа, заззяла чырвоная зорка, колер шчыта з блакітнага ператварыўся ў чырвона-зялёны.
1 кастрычніка 1990 года трэцяя сесія гарадскога Савета дэпутатаў аднавіла першапачатковы выгляд галоўнага сімвала горада над Нёманам. Звернемся да зацверджанага Палажэння аб гербе горада Гродна.
"Пераскокваючы агароджу алень, - гаворыцца ў апісанні герба, - сімвалізуе адзінства з прыродай, яе святасць і такім чынам з'яўляецца экалагічнай сімволікай. Блакітны фон - сімвал прыгажосці, яснасці, велічы і чысціні. Залаты колер - гэта багацце, сіла, вернасць і пастаянства”. Раннегеральдычная форма шчыта падкрэслівае старажытнасць герба, агароджа-летапісную назву горада (ад слова "гарадзіць"). Эталонны герб горада выканалі мастак С.В.Ільін, архітэктары А.В.Аўсяннік і В.А.Фралоў.
Герб горада зараз шырока выкарыстоўваецца ў мастацкім афармленні, друкаванай прадукцыі, на вымпелах і значках.
Якім быў сцяг Гродна з далёкіх часоў? Гэтае пытанне патрабуе вывучэння гісторыкамі і краязнаўцамі, спецыялістамі-геральдыкамі і студэнтамі.
У савецкі перыяд сцяг горада быў упершыню зацвержаны ў пачатку 1940 года. Другі ўзор сцяга горада быў прыняты ў 1944 годзе пасля вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 1977-ы год прыняцця новай Канстытуцыі СССР – стаў годам зацвярджэння трэцяга ўзору сцяга горада Гродна.
Сцяг Гродна трэцяга ўзору – двухбаковае аксамітнае палотнішча памерам 160х130 см, абшытае па баках бахрамой, з прымацаваным да дрэўца навершам, ля асновы якого – залацісты кутас.
На правым бад палотнішча залацістым шоўкам вышыты партрэт У.I.Леніна і лозунг: "Под знаменем марксизма-ленинизма, под руководством коммунистической партии - вперед к победе коммунизма!" На другім баку палотніціча вышыты герб СССР, над якім надпіс: "Пролетарии всех стран, соединяйтесь!"
У 1978 годзе Гродна ўзна гароджаны ордэнам Чырвонага Працоўнага Сцяга які ў час вынасу сцяга горада горада прымацоўваецца ў верхняй яго частцы.
У маі 1997 года сесія гарадскога Савета дэпутатаў прынясла рашэнне аб распрацоўцы эскіза чацвертага ўзора сцяга горада. Гэта даручана гарадскому выканаўчаму камітэту. Выраб сцяга будзе ажыццяўляцца ў спецыялізіраваных майстэрнях пасля зацвярджэння праекта сесіяй гарадскога Савета дэпутатаў. Прапановы па яго ўзоры просьбы накіроўвать у гарвыканком, кабінет № 29, тэлефон 47-29-20.
Гродзенская праўда.-1997-(№ 76) 10 ліпеня с.2