Гадзіннік Гародні другой паловы ХVI ст.: фотаслайд і каментар А.Перагудава /Перагудаў Аляксандр.- 2014.

Ёсць у нашым горадзе рэчы і месцы, за якія гарадзенцы могуць адчуваць сапраўдны гонар, бо такога болей няма ў іншых гарадах Беларусі і Усходняй Еўропы. Напрыклад, гадзіннік на вежы каталіцкай катэдры, які, як вядома, адзін з найстарэйшых дзеючых гадзіннікаў Старога Свету. На маю думку, гэта вельмі цікавы артэфакт, які нажаль, да сёння амаль не ўключаны ў турыстычныя маршруты. Сэрца гэтага гадзінніка б'ецца з далёкага XVI стагоддзя, і за гэты час адбылося нямала падзей, змяніўшых лёсы гараджан, горада і нават краіны. А сёння вельмі прыемна чуць бой гарадзенскіх курантаў і ўсвядамляць, што Гародня - еўрапейскі горад.

Даданы матэрыял


Ключавыя словы :