Гродзенцы заўсёды паважалі і любілі піва. Першыя згадкі пра гродзенскіх півавараў сустракюцца ў гарадскіх дакументах ужо ў пачатку XVI стагоддзя. Тады піва не рабілася вялікімі партыямі. І толькі ў другой палове XIX стагоддзя ў Гродне пачалі рабіць гэты напітак на прамысловым узроўні і ў прамысловых маштабах. Адбылося гэта ў 1870-х гадах, калі будынак былога палаца Сапегаў і Агінскіх трапіў у рукі аўстрыйскага купца Юзафа Кунца. Палац быў перабудаваны і з 1877 года пачаў функцыянаваць як бровар. Падрабязней пра гэта можна прачытаць у артыкуле.
Добавленый материал
Категории :