Гродзенскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі: кароткія звесткі

 Гродзенскае абласное аддзяленне "Саюз пісьменнікаў Беларусі" створана ў студзені 2006 года. На сённяшні  дзень налічвае 39 членаў. Сярод іх – паэты, празаікі, дзіцячыя пісьменнікі, публіцысты, літаратурныя крытыкі, гумарысты, барды і спевакі. Кожны мае ад 2 да 14 выдадзеных аўтарскіх кніг, шмат публікацый у перыядычным  друку на рускай і беларускай мовах. ГАА “СПБ”  месціцца ў пакоі № 39 па вуліцы Савецкая, 31 г. Гродна, кіруецца агульным Статутам Саюза пісьменнікаў Беларусі, а ў творчасці – ступенню ўласнага таленту. Кірункамі дзейнасці пісьменнікаў Гродзеншчыны з’яўляюцца: арганізацыя выступленняў перад насельніцтвам горада і вобласці з мэтай папулярызацыі літаратурнай творчасці, правядзенне прэзентацый новых кніг, аўтарскіх вечарын; літаратурная праца з таленавітай моладдзю; удзел у мерапрыемствах, прысвечаных памятным літаратурным датам; паездкі па літаратурных мясцінах, цеснае супрацоўніцтва з установамі адукацыі і культуры, працоўнымі, ветэранскімі і грамадскімі арганізацыямі вобласці.Мэты і задачы гродзенскіх пісьменнікаў самыя гуманныя і патрыятычныя, але ні ў якім разе не запалітызаваныя – стварыць у літаратуры вобраз цудоўнага Прынёманскага краю, адлюстраваць падзеі і з’явы, якія адбываліся і адбываюцца тут; паказаць сучаснага чалавека, яго асобаснае станаўленне і суадносіны з акаляючым светам рэальна, змястоўна, філасофскі, праўдзіва, на добрым мастацкім узроўні. Мяркуем, што ў нашых пісьменнікаў ёсць усе шансы для гэтага: і талент, і жаданне, і падтрымка  упраўленняў ідэалогіі і культуры Гродзенскага аблвыканкама, гарадскіх і раённых уладаў, а галоўнае – Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сайт: http://pisateli.by  

Ключавыя словы :
Катэгорыі :