Народнае аматарскае аб’яднанне “Гарадзенскі каларыт”: кароткія звесткі

Народнае аматарскае аб’яднанне “Гарадзенскі каларыт”

 

 Народнае аматарскае аб'яднанне (НАА) «Гарадзенскі каларыт» створана ў лютым 1992 года па ініцыятыве майстроў і аматараў народнай творчасці. На пачатку існавання таварыства налічвала ўсяго 17 чалавек. На сённяшні дзень колькасць удзельнікаў - больш за 200 майстроў і кандыдатаў у майстры.

«Гарадзенскі каларыт» аб'ядноўвае майстроў розных відаў народнай творчасці. Асноўная мэта дзейнасці аб'яднання заключаецца ў захаванні і развіцці беларускай нацыянальнай культуры, традыцыйных рамёстваў, у папулярызацыі розных відаў народнай творчасці.

Над вырабам сваёй прадукцыі ўдзельнікі аб'яднання працуюць індывідуальна ў свой вольны час. Майстры і мастакі прымаюць актыўны ўдзел у культурна - масавых мерапрыемствах рэспублікі, горада, праводзяць майстар- класы ў розных відах дэкаратыўна - прыкладнога мастацтва, ладзяць кірмашы народнай творчасці , арганізоўваюць персанальныя выставы.

Некаторыя майстры паралельна з удзелам у народным аб'яднанні з'яўляюцца кіраўнікамі дзіцячых творчых гурткоў. Варта адзначыць, што НАА «Гарадзенскі каларыт» таксама выконвае функцыю Цэнтра або Дома рамёстваў, які ў горадзе Гродна адсутнічае.

За час свайго існавання сябры НАА «Гарадзенскі каларыт» прынялі ўдзел у многіх значных мерапрыемствах, такіх як традыцыйнае свята рамёстваў «Казюкі», выстава народнай творчасці «Квецень талентаў», выязны плэнэр мастакоў «Аўгустоўскі канал» і інш. Майстры аб'яднання «Гарадзенскі каларыт» прадстаўляюць традыцыйную культуру Гродзеншчыны ў Літве, Латвіі, Польшчы, Расіі.

Кіраўнік калектыву: Алена Сяргееўна Весялова. 

Ключавыя словы :