Вуліца пад назвай Загарадная слабада з'яўляецца ў 1880-я гады. Да сярэдзіны 1920-х гадоў у дакументах яна пазначанае пад гэтай назвай, а з 1926 года становіцца Горнай. Па рашэнні гарадской Рады з 10 лютага 1931 года вуліца атрымлівае новую назву - Базыліянская. З 15 лютага 1940 года ёй надаюць імя рускага паэта Міхаіла Юр'евіча Лермантава. 10 кастрычніка 1938 г. на вул. Бызыліянскай, 31 была адкрыта новая гарадская школа №8, дырэктарам якой стаў Юзаф Вэвюрскі. У час Вялікай Айчыннай вайны Ян Каханоўскі папрасіў ўключыць яго ў лік прысуджаных да расстрэлу замест Юзафа Вэвюрскага, але гэта толькі на некаторы час падоўжыла жыццё Вэвюрскага - ў 1943 годзе яго расстралялі.
Даданы матэрыял
Катэгорыі :