У дакументах магістрата XVI-XVIII стагоддзяў сучасная вуліца Найдуса называецца «Завулкам за Святым Духам». На плане Гродна 1824 году з'яўляецца назва «Завулак Траецкі». А ў дакументах 1882 года можна прачытаць назву «Хлебны завулак». Кайзераўскія акупанты назвалі вуліцу Brotgasse. У 20-я гады ХХ стагоддзя вуліца называлася Пякарскім завулкам. У 1931 годзе яна атрымала імя гарадзенскага паэта Лейбы Найдуса, які пражываў тут.
Даданы матэрыял
Катэгорыі :