Сучасная вуліца Валковіча, якая склалася ў канцы XVIII стагоддзя, з 1888 года называлася Паўночнай. І толькі ў 1967 годзе атрымала сучаснае імя ў гонар вядомага дзеяча камуністычнай партыі і савецкай дзяржавы Данііла Іванавіча Валковіча. Адзін з самых характэрных будынкаў на гэтай вуліцы - дом пад нумарам 1, у лістападзе 1926 г. тут адкрыўся музей прыроды, стваральнікам якога быў Станіслаў Жыўна.
Даданы матэрыял
Катэгорыі :