Адна з найстарэйшых вуліц горада ўпершыню згадваецца ў кнігах гарадзенскага земскага суда ў 30-40-х гадах XVI стагоддзя. У 1560 годзе яна называлася «Вуліца яўрэйская з Рынка на Замак». У дакументах 1680 года ўжо называецца «Вуліца Замкавая, ідучы ад замка да Рынку». З 1775 года за вуліцай замацавалася назва Замкавая. У гады Другой сусветнай вайны гітлераўскія акупанты назвалі яе Burgstrasse. Пасля вызвалення горада яна стала па-ранейшаму - вуліца Замкавая.
Даданы матэрыял
Катэгорыі :