Максім Багдановіч — адзін з заснавальнікаў беларускай нацыянальнай мастацкай літаратуры, паэт, празаік, гісторык літаратуры і літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык. Гродзенскі перыяд жыцця быў самым працяглым з таго, што Багдановіч правёў на Беларусі – амаль чатыры з паловай гады. У літаратурным аддзеле Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея створана экспазіцыя, якая распавядае пра жыццёвы і творчы лёс паэта, і ўзноўлена чатырохпакаёвая мемарыяльная кватэра, дзе жыла яго сям’я.
Даданы матэрыял
Катэгорыі :