Слюнчэнка, В. Частка 2. Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне [Электронны рэсурс] / Валерый Слюнченка // Harodnia.com. – 2016 г. – 15 жн. – на рус. мове. – іл.

Гісторыя яркага прыкладу гродзенскай архітэктурнай школы, сфарміраванай у першай палове XII стагоддзя – Барысаглебскай (Каложскай) царквы: звесткі пра будаўніцтва и перабудову храма з гістарычных крыніц, паходжанне назвы, апісанне...

Створана ў 1 сакавіка 2018 at 12:08

Каложская царква ў апісаннях барона Жозефа дэ Бая (1905) [Электронны рэсурс] / Валерый Слюнчэнка // Harodnia.com. – 2014 г. – 13 сакав. – на бел. мове. – іл.

Апісанне Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гродне з брашуры 1905 г. вядомага французскага навукоўца, археолага і спецыяліста па старажытным эпохам, барона Жозефа дэ Бая (1853–1931 гг.).

Створана ў 1 сакавіка 2018 at 12:00

Казак, Т. Гродзенскі Новы свет [Электронны рэсурс] / Таццяна Казак // Harodnia.com. – 2008 г. – 29 красав. – на бел. мове. – фота.

Артыкул пра Новы Свет Гродна (раён вуліц Астроўскага (былая Панятоўскага), Горкага (Грандзіцкая), Дзяржынскага (Нарутовіча), Міцкевіча, 17 верасня (11 ліпеня): з’яўленне квартала і ўключэнне яго ў рысу горада Гродна, паходжанне на...

Створана ў 22 лютага 2018 at 16:15

Дамінiканскі касцёл і кляштар у Гродне [Электронны рэсурс] // Harodnia.com. – 2014 г. – 2 кастр. – на бел. мове. – фота, іл.

Артыкул Ігара Лапехі пра Дамініканскі касцёл і кляштар у Гродне: гісторыя будаўніцтва, планіровачнае развіццё і архітэктурныя асаблівасці комплекса, перабудовы, рэканструкцыя, фота макетаў.

Створана ў 22 лютага 2018 at 12:28

Гардзееў, Ю. Рэцэнзія [Электронны рэсурс]. – Рэц. на кн.: Кішык Ю. Горадабудаўнічая культура Гродно. – Мінск, 2007. – 303 с. // Harodnia.com. – 2008 г. – 25 красав. – на бел. мове.

Рэцэнзія Юрыя Гардзеева на кнігу Юрыя Кішыка, прысвечаную горадабудаўнічай культуры Гародні (выйшла у 2007 г.): характарыстыка структуры кнігі, аналіз зместу, метадалагічных падыходаў, сцвярджэннняў і высноў аўтара, аналіз графічн...

Створана ў 22 лютага 2018 at 10:53

Ядкоўскі, Ю. Падземны Гродна [Электронны рэсурс] / Юзаф Ядкоўскі // Harodnia.com. – 2009 г. – 9 красав. – на бел. мове.

Артыкул Юзафа Ядкоўскага, стваральніка Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, пра яго змаганне з уладамі ў справе захавання гісторыка-архітэктурнай спадчыны Гродна (старых будынкаў, бібліятэк, археалагічных матэрыялаў і інш....

Створана ў 13 лютага 2018 at 12:19

Чарнякевіч, А. «Гвалтоўная эстэтызацыя»: Архітэктурна-планіровачныя змены ў міжваенным Гродна 1919–1939 [Электронны рэсурс] / Андрэй Чарнякевіч // Harodnia.com. – 2014 г. – 30 жн. – на бел. мове. – фота.

Апісанне архітэктурна-планіровачных зменаў ў міжваенным Гродна 1919–1939 гг.: барацьба за мадэрнізацыю, стварэнне польскай мадэлі горада, развіццё гарадской прасторы, стылі архітэктуры, «гвалтоўная эстэтызацыя».

Створана ў 8 лютага 2018 at 15:45

Фара Bітаўта ў Гродна [Электронны рэсурс] / Аляксандр Мілінкевіч, Ежы Пашэнда // Harodnia.com. – 2014 г. – 12 лют. – на бел. мове. – іл.

Аўтары артыкула, у адпаведнасці з дадзенымі архіўных матэрыялаў, распавядаюць гісторыю Фары Вітаўта, першага ў Гродне каталіцкага парафіяльнага касцёла у імя Прачыстай Божай Маці. Прыводзяцца архіўныя знаходкі, зробленыя Ежы Пашэн...

Створана ў 8 лютага 2018 at 11:29

Трусаў, І. Праваслаўныя храмы Гродна (кароткі нарыс гісторыі) [Электронны рэсурс] / Ігар Трусаў, Юры Гардзееў // Harodnia.com. – 2009 г. – 11 кастр. – на бел. мове.

Рэцэнзія Юры Гардзеева на кнігу гарадзенскага гісторыка Ігара Трусава, якая з’яўляецца падсумаваннем яго шматгадовых даследаванняў у галіне горадабудаўнічай спадчыны Гародні, у якой выкарыстаны архіўныя і картаграфічныя крыніцы са...

Створана ў 7 лютага 2018 at 16:31

Невядомае пра вядомае: уладанні царквы і манастыра Св. Барыса і Глеба ў канцы XV – пачатку XVII ст. Частка 1 [Электронны рэсурс] // Harodnia.com. – 2014 г. – 15 чэрв. – на бел. мове. – фота; іл.

Апісанне уладанняў царквы і манастыра Св. Барыса і Глеба ў канцы XV – пачатку XVII ст. па дакументальным і візуальным крыніцам: манастырскі комплекс, працэс яго фарміравання, царкоўныя ўладанні.

Створана ў 6 лютага 2018 at 15:45