Гродна – культурная сталіца Беларусі: метад. парады / Цэнтральная бібліятэка імя А. Макаёнка; уклад. Баброва Н. Ю., Шыбут Т. А. – Гродна, 2014. – 29 с. - на бел. мове.

Метадычныя парады ўтрымліваюць бібліяграфічную інфармацыю па гісторыі Гродна, аб вядомых людзях, лёс якіх звязаны з Гродна: Т. Мазур, С. Янкоўскі, С. Грыневіч, В. Шоба, А. Сільвановіч, В. Качан, В. Ільіна. Прадстаўлены сцэнарыі пр...

Створана ў 20 сакавіка 2015 at 10:29

Фарны касцёл. Гадзіннік. / фота У.Кавалеўскага.- 2015.

Сэрца самага старажытнага гадзінніка Еўропы б'ецца з далёкага ХVI стагоддзя, за гэты час адбылося нямала падзей, якія змянілі лёс гараджан, горада, краіны. Прыемна чуць бой Гродзенскіх курантаў і ўсведамляць, што Горадня - еўрапей...

Створана ў 28 студзеня 2015 at 16:04

Антонава, Г. Гродзенец з бульвара Манпарнас: пра мастака Восіпа Любіча // Гродзен. праўда.- 15.01.2014.- на рус.мове.- рэпрад.

У Гродне нарадзіўся і вучыўся адзін з найбольш яркіх «французскіх» мастакоў XX стагоддзя - Восіп Любіч. У артыкуле - рэпрадукцыі яго палотнаў, уключаныя ў рэспубліканскі спіс гісторыка-культурнай спадчыны, - «Сена ў Парыжы», «Квет...

Створана ў 19 студзеня 2015 at 11:57

Іваноў, Ю. Славутасці [Гродна] // Гродна 1127. - Гродна: Гродзенская тыпаграфія, 2012. - С. 10.- 23: іл. - на рус. і англ. мовах.

Артыкул пра архітэктурныя славутасці горада Гродна. На рускай і англійскай мовах.

Створана ў 6 студзеня 2015 at 15:07

Калнін, В.В. Першыя святыні // Калнін, В.В. Гродна ў дыялогу стагоддзяў: альбом. - Мінск: Кавалер, 2008. - С. 52-69. - на бел. і англ. мовах.

Барысаглебская (Каложская) царква была пабудавана ў 12 ст. Яна з'яўляецца старажытнейшай пабудовай на тэрыторыі Беларусі. Яе равесніц - Ніжнію і Прачысценскую цэрквы лёс не пашкадаваў. Да нас дайшлі толькі іх фундаменты.

Створана ў 6 студзеня 2015 at 14:55

Калнін, В.В. Фарны касцёл // Калнін, В.В. Гродна ў дыялогу стагоддзяў: альбом. - Мінск: Кавалер, 2008. - С. 79-85. - на бел. і англ. мовах.

Жамчужынай Савецкай плошчы несумненна з'яўляецца касцёл Францішка Ксаверыя (Фарны касцёл). Гэта адзін з найвялікшых храмаў на Беларусі: унутры яго магло змясціцца ўсё насельніцтва Гродна, якое мелася ў горадзе падчас узвядзення хр...

Створана ў 6 студзеня 2015 at 14:53

Калнін, В.В. Брыгіцкі кляштар // Калнін, В.В. Гродна ў дыялогу стагоддзяў: альбом. - Мінск: Кавалер, 2008. - С. 94-101. - на бел. і англ. мовах.

Заснавальнікамі кляштара з'яўляецца сям'я Весялоўскіх у памяць іх памерлай прыёмнай дачкі Грызельды Сапегавай. На тэрыторыі Беларусі акрамя гродзенскага падобны кляштар быў толькі ў Брэсце.

Створана ў 6 студзеня 2015 at 14:53

Калнін, В.В. Пакроўскі кафедральны сабор // Калнін, В.В. Гродна ў дыялогу стагоддзяў: альбом. - Мінск: Кавалер, 2008. - С. 116-123. - не бел. і англ. мовах.

Пакроўскі кафедральны сабор пабудаваны ў 1907 годзе у гонар воінаў, якія загінулі ў час руска-японскай вайны.

Створана ў 6 студзеня 2015 at 14:52

Калнін, В.В. Свята-Раства-Багародзіцкі манастыр // Калнін, В.В. Гродна ў дыялогу стагоддзяў. - Мінск: Кавалер, 2008. - С. 108-115. - на бел. і англ. мовах.

Манастыр пабудаваны на месцы Прачысценскай царквы 12 стагоддзя. У часы уніі яго насельнікамі былі віленскія базыліянкі. Пасля 1839 года манастыр стаў праваслаўным.

Створана ў 6 студзеня 2015 at 14:52

Калнін, В.В. Сінагога // Калнін, В.В. Гродна ў дыялогу стагоддзяў: альбом. - Мінск: Кавалер, 2008. - С. 128-133. - на бел. і англ. мовах.

У Гродна захавалася мураваная сінагога з пачатку мінулага стагоддзя - адзіная падобнага тыпу на Беларусі. Архітэктура будынка набліжана да стылю мадэрн, насычана мноствам элементаў маўрытанскага стылю. Асабліва гэта праяўляецца ў ...

Створана ў 6 студзеня 2015 at 14:51